Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Егор Волчек - Спявайце са мною | Текст песни

З усходу высока
Ляціць у свет далёка
Крыштальнае рэха.

Там казкі, там дзіва,
Там сноў маіх радзіма,
І радасць, і ўцеха.

Зоркі сыплюцца ў рукі,
Сэрцаў чуюцца стукі.
А-а...
Прыпеў: Сонца плыве над зямлёю,
Спявайце са мною, спявайце са мною.
Сонца плыве над зямлёю,
А-і-я-і-я-і-я...
Спявайце са мною.
Ўсім дзецям на свеце
Нясе лагодны вецер
Пяшчоту і ласку.

Заўсёды там фея
Усмешкай нас сагрэе,
Запросіць у казку.

Зоркі сыплюцца ў рукі,
Сэрцаў чуюцца стукі.
А-а...
Прыпеў: Месяц плыве над зямлёю,
Спявайце са мною, спявайце са мною.
Месяц плыве над зямлёю,
Дам-чыкі, дам-дам-чыкі, дам-дам...
Спявайце са мною.

Песня плыве над зямлёю,
Спявайце са мною, спявайце са мною.
Месяц плыве над зямлёю,
Спявайце са мною, спявайце са мною.
Сонца плыве над зямлёю,
Спявайце са мною, спявайце са мною.
Песня плыве над зямлёю,
Спявайце са мною.

Егор Волчек еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 2