Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ехе́ Кім Урґ і 2М - Па тры крамбамбулі | Текст песни и Перевод на русский

— Па тры крамбамбулі, бармэн, гэй!
Слухай, шо скажу:
не д’Артаньян цяпер герой,
а Бэтман.

Мы вырасьлі, дарослыя,
і сталі крыху вольнымі, —
прынамсі, нам здаецца так, —
дакладней, нам здавалася,
калі былі маленькія,
і думалі,
што вырасьцем дарослымі,

і будзе болей волі нам,
і стане кожны
невялічкі «я»

магутна-незалежным
«Я» зь вялікае літары!..

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мала што зьмяняе і цяпер.

Паэцікі пішуць:
«Кто-то тщедушен телом, у кого-то тщетно искать душу», —
тут столькі ж сэнсу, як пісаць па рыфмах,
будаваць, расьціць, саджаць —
будаваць, расьціць, саджаць
вэртыкаль, пераемніка, спаборнікаў.
Ды я лепей узначальваць буду наш «Народны сход».
Ды я лепей урадавы палац ледарубам буду ламаць.
Ды я лепей у прытоне роды шлёндры заўчасныя прыму:
усё ж — дабрачыннасьць,
і хай дробная карысьць,
і хай наіўны мой пратэст.

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мало што зьмяняе і цяпер.

Вось ты
ўмееш марыць.
А чаму твая Мара —
пральны парашок?
Я ня ўмею марыць,
я мыю проста парашком.

А першым з нас
было дастаткова
пячоры, вогнішча, каровы.
Цяпер усё складаней —
крыху.

Хіба
ужо
мараходы пратэстуюць супраць мора?
Хіба
калі
чэрці адмаўляюцца ад дроваў?

У дзіцячым садку мы кляліся,
што ніколі ня будзем жаніцца,
але прачыталі ў кнігах
пра пачуцьці і здраду, і
што станоўчы пэрсанаж —
сьвядомы сталы чалавек,
і што за ім —
радзіма, гонар, годнасьць,
і што магутны, мужны, сьмешны,
так.

Мы прачыталі ў кнігах
пра пачу́цьце веры,
адчуваньне здрады,
і паверылі ў людзей,
і здраджваем сабе.

Наракалі на экранізацыю «Сутоньня»,
а самі экранізавалі як? —
расплавіцца ў абдымках,
атруціцца спагадаю,
засмажыцца
ў таемнай пошлай палкасьці —
жыцьцё —
дай божа,
вечар хоць паэзіі,
дай божа —
дрэннай хоць.

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мала што зьмяняе і цяпер.

Мы вырасьлі, дарослыя,
і сталі крыху мёртвымі,
а нехта — інфантыльнымі,
і ўсё-ткі
сталі мёртвымі.
А лепей быць старэнькімі —
прынамсі, хоць сумленна так.

Тады, калі былі маленькімі,
мы грэбавалі п’янымі,
але ў цябе ўсё сур’ёзна — жах!
пагэтаму —
пі!
грошай не шкадуй:
сёньня вечар —
вечар паэзіі
дрэннай:
— Паўтары, красуня, блядзь, хутчэй!
Я не гаўно цяпер, я — Бэтман.
Я не гаўно,
Я не гаўно цяпер
не гаўно!
Я,
я цяпер — Бэтман.

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мала што зьмяняе і цяпер.

Нічога асабістага —
проста бізнэс,
проста бізнэс,
проста бізнэс,
нічога асабістага —
гэта бізнэс,
проста бізнэс,
проста.

Нічога асабістага —
проста здохні,
проста…
проста…
проста здохні.
Нічога асабістага —
проста здохні,
проста…
проста…
проста здохні.

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мала што зьмяняе і цяпер.
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мала што зьмяняе і цяпер.

Які адказ?
І што рабіць?..

Ты бачыш, я ня маю крылаў —
дык скуль я ведаў бы адказ?



Бачыш:
я ня маю крылаў —
адкуль я ведаю адказ?

Ехе́ Кім Урґ і 2М еще тексты


Перевод Translate.vc



Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1