Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ехе́ Кім Урґ і 2М - С.С.С.Р. (дубль два) | Текст песни и Перевод на русский

Нас не было — яно было,
мы нарадзіліся у ім.
СССР было тады,
СССР і цяпер —
галасамі з тэлевізара,
галасамі з кніжак,
галасамі разумных цытатак,
галасамі прыгожых карцінак,
галасамі
блізкіх:
— Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.
— Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць.

А голасам клёку
маленькі філёзаф,
што жыве ў паддашшы,
ціхенька сьмяецца
і кажа:

— Лес — гэта добра,
калі ты едзеш па шашы,
а ён прыкрывае ад сонца.
Бацькі — гэта выдатна:
людзі, якім ня сорамна прасіць,
якія не баяцца біць.
Сарамлівасць — гэтаксама добра:
навучыся не прасіць, а прапаноўваць.
АКТ, МРТ, ПЭТ, ФМРТ, ЭЭГ мазгоў — гэта зручна:
забабоны, дурасьць лепей бачна.
А чужы розум — гэта карысна:
пашаткаваў, соль, перац, кіндза —
навучысься змагацца з гуманізмам.

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць —
мыта
за ўвоз спакойнага жыцьця на тэрыторыю Зямлі,
мыта
за ўвоз шчасьлівага жыцьця на тэрыторыю мазґоў.

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць,
Спаць, сраць, скурвіцца і згніць —
мэта?
І гэта мэта?

Овавэґетарыянцам,
лактавэґетарыянцам —
урэшце вэґанам быць,
нікому ў сьвеце шкоды не чыніць,
у сяброўскіх бранзалетах
мірна пасьвіцца, жыць,
захоўваць цікаўнасьць
да новых падзей, спакой
прымаць як падзяку;
нарэшце стаць
посным сьняданкам
у труне чарвякам —
мэта?
І гэта мэта?

Стаць знакамітым
чалавекам
памерці вялікім —
300 кіло! —
«т’гудоф на б’ага г’одзіны» —
нішцяк! —
мэта?
І гэта мэта?
І гэту мэту —
думаеш, знашоў?
Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха!
Не пасьпееш зразумець,
а пасьпееш падмануцца.

Думаеш, няма?
Ні-сла-ху-сла-я-сла, ха-ха!
Не пасьпееш зразумець,
а пасьпееш падмануцца.

Ты адстойваеш
веру сваю
да апошняе кроплі… віна,
і калі гарэцьмеш
душою ў пекле
і будзеш смажыцца ў смале,
ты
памятай:
— Бог любіць цябе.

Ну, хто тут яшчэ?..
Ну, хто тут яшчэ
вачыма вустрыцы
глядзіць у прышлае?!
Ну, хто тут яшчэ
цярпліва й радасна
чакае прышлага?
Вачыма вустрыцы
цярпліва й радасна —
ну, хто тут яшчэ?!

Спаць, сраць, склешчвацца, рабіць ×2,
Спаць, сраць,
зьдзекавацца, кпіць ×3 —
можа, хоць гэта
нарэшце
вам дапаможа —
можа, дапаможа:
зьдзекавацца, кпіць ×3.

Ехе́ Кім Урґ і 2М еще тексты


Перевод Translate.vc



Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2