Яшчэ параней Ніначка ўстала, Ніначка ўстала, коску чэсала, Коску чэсала, на рады клала, На рады клала, у царкоўку йшла. А ў той царкоўцы тры попы ўсталі, Тры попы ўсталі – службу служылі, Службу служылі, поўмуляліса, Поўмуляліса, дай путаліса: – Ці ты попоўна, ці королёўна? – Я не попоўна, не королёўна, Я та паночка, Янова дочка.