Музыка: Захлеўны Словы: Ульяновіч
Дзе ўзыходзіць сонца над маёй Радзімай
Прамяністым ранкам і ў вячэрні час,
Над зялёным лесам, незвычайным дзівам
Вежа вабіць шчыра і чаруе нас.
А навокал Вежы, як акінуць вокам,
Пушчы белавежскае лясы.
Край ты мой любімы, чую, як здалёку
Подыхам мядовым пахнуць верасы.
Помніць Бела Вежа ворагаў навалу,
Дрэвы, як і людзі, носяць сляды ран.
Пушча ўкрывала, пушча памагала
Воінам савецкім, атрадам партызан.
А навокал Вежы, як акінуць вокам,
Пушчы белавежскае лясы.
Край ты мой любімы, чую, як здалёку
Подыхам мядовым пахнуць верасы.
Раніцай з усходу сонейка заззяе,
Заіграе пушча ўсёй сваёй красой,
Сосны векавыя зноў стаяць сцяною,
Загаіўшы раны залатой смалой.
А навокал Вежы, як акінуць вокам,
Пушчы белавежскае лясы.
Край ты мой любімы, чую, як здалёку
Подыхам мядовым пахнуць верасы.
Жуковская Юлия еще тексты
Сейчас смотрят
- Жуковская Юлия - Белая Вежа
- House Of Pain - Pass The Jinn
- Братья Мищуки - Двадцать лет прошло (Мищуки- Б. Кенжеев)
- Оксимирон - Город под подошвой (Минус)
- Harel Skaat - Il restera ses mots (Milim,French version)
- Kanye West - All Of The Lights (feat. Alicia Keys, Alvin Fields, Charlie Wilson, Elly Jackson, Elton John, Fergie, John Legend, Ken Lewis, Kid Cudi, Rihanna, Ryan Leslie, The-Dream & The World Famous Tony Williams
- 09 - Inactive Messiah - Before The End
- ☜♡☞ - зачем отдала ТЫ мне сердечко♡
- Andriy Kordiuk RMX 2011 November - На белом покрывале января (Сладкий сон)
- Modex - I love you
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1