Яны прагнуць крыві.
Яны прагнуць гвалту і сэксу.
Бяз гэтага, як ні жыві,
Жыцьцё пазбаўлена сэнсу.
Яны прагнуць маны.
Хочуць, каб ім хлусілі.
І самі хлусіць яны
Любяць па страшнай сіле.
Бульбашы,
Бульбашы,
Бульбашы
Хлусяць па страшнай сіле.
Яны прагнуць вайны.
Натхняюцца гукамі бою.
Калі няма зь кім, яны
Паб’юцца між сабою.
Яны прагнуць вайны.
Супраць чужога Бога.
А пра свайго Бога яны
Ня ведаюць нічога.
Бульбашы,
Бульбашы,
Бульбашы
Ня ведаюць нічога.
Яны прагнуць гульні.
Прагнуць станоўчай ролі.
Але, што ні апрані,
Ніяк не схаваеш троля.
Яны прагнуць віны.
Ім хочацца быць благімі.
Бывае, яны – гэта мы,
Ды лепей ня быць нам імі.
Бульбашы
Бульбашы
Бульбашы
Лепей ня быць нам імі.
Бульбашы
Бульбашы
Бульбашы
Лепей ня быць нам імі.
Бульбашы
Ад зашкалу станоўчых эмоцый
Бульбашы
Цяжка жыць у Горадзе Сонца.
Бульбашы
Цяжка ў горадзе жыць героі,
Калі ты не ў геройскім настроі.
Бульбашы
Ад зашкалу станоўчых эмоцый
Бульбашы
Цяжка жыць у Горадзе Сонца.
Бульбашы
Цяжка ў горадзе жыць героі,
Калі ты не ў геройскім настроі.
Бульбашы
Ад зашкалу станоўчых эмоцый
Бульбашы
Цяжка жыць у Горадзе Сонца.
Бульбашы
Цяжка ў горадзе жыць героі,
Калі ты не ў геройскім настроі.
Жыве Беларусь еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3