Цепер, маладая Олечко, ужо табе да мінаецца. Замуж выходзіць Олечка.
Маладая Олечко, (2 р.*)
Ужо табе да мінаецца.
Мінаецца,
Ужо табе да мінаецца
Дзявочае дзевованнейко.
Дзявочае дзевованнейко –
Русой косы расчэсаннейко.
Хоць будзеш чэсаці,
Да не будзеш заплетаці.
Хоць і будзеш заплетаці,
Да не будзеш з хлопцамі гуляці.
Хоць і будзеш гуляці,
Да не будзеш праўды казаці.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1