Запісала Глушэц І.В. у г. Жыткавічы 2012.01.27
Ой, выйду я на вуліцу пагулюць,
На вуліцы ўсё трава-мурава.
На вуліцы ўсё трава-мурава.
Дзе не гляну – то чужа сторона.
Ой, старонка, ты старонушка моя,
Як мне цебе прызабыціса?
Як мне цебе прызабыціса,
Ўночы сплючы, а ўдзень ходзячы.
Ўночы сплючы, а ўдзень ходзячы,
З соловеюшком гаворачы.
Соловейко, ты мой брацейко,
Ці не быў ты на моёй стороне?
Ці не быў ты на моёй стороне,
Ці не плачуць оцет, маці по мне?
Оны плачуць, убіваюцца,
Шой суботы прыбіраюцца.
Шой суботы прыбіраюцца,
А ў нядзельку дожыдаюцца.
Жыткавіцкі р., в. Рычоў еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1