зап. Глушэц І.В. 16.04.2011 на аглядзе-конкурсе фальклорных калектываў Жыткавіцкага раёна
Наляцелі чорны галкі, усе поле ўкрылі,
Маладые рэкруцікі жалю нарабілі. (2 р.)
Не так жалю, не так жалю, як серцу печалю.
– Узніміцесь, чорны галкі, із нізу да ўгору,
Верніцеся, рэкруцікі, із войска дадому.
– Ой, рад быў бы узняціся – туман налягае,
Ой, рад быў бы вернуціся – цар нас не пускае. (2 р.)
Ой, не так цар, ой, не так цар, як царская маці –
Хоча з намі, рэкрутамі, войска зваяваці. (2 р.)
Ох, зайшоў ён за варота, нізенька ўкланіўся:
– Выбачайце, ўся радзіна, можа, з кім сварыўся.
– Хай сварыўся, не сварыўся, ліш бы не судзіўся.
Жыткавіцкі раён, в. Грабаў, нар. фалькл. асн. "Стрэчанне"" еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1