Зорачкі-заранкі, Гэта кветкі неба; Пасьля калыханкі Спаць заўсёды трэба. Раз, два, тры, чатыры, пяць, Засынай! Раз, два, тры, чатыры, пяць, Баю-бай!
Прыпеў: Колькі зорак – Столькі кветак; Колькі кветак – Столькі дзетак; Колькі дзетак – Столькі сьлёз, Весялосьці і дзівос!
У палатцы, Як у хатцы, Зоркі сьняцца, Кветкі сьняцца... Не зьлічыць Ажурных сноў. Сьпі, маленькі, Будзь здароў!
Зорачкі лагодай Неба агарнулі, Кветачкі ў гародах, Як адна, паснулі. Раз, два, тры, чатыры, пяць, Засынай! Раз, два, тры, чатыры, пяць, Баю-бай!
Прыпеў.
І парою горкаю, І парою сьветлай Трэба верыць зоркам, Трэба верыць кветкам. Раз, два, тры, чатыры, пяць, Засынай! Раз, два, тры, чатыры, пяць, Баю-бай!