На верш Уладзіміра Някляева
Лунае, нескароны, на векавых вятрах,
Наш ад крыві чырвоны
Ад болю белы сьцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, сьмелы,
Наш бел-чырвона-белы
Наш сьцяг, наш сьцяг, наш сьцяг...
Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе.
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе…
Айчына, Бог і Гонар,
Малітва на губах,
Крывіцкая Пагоня нясе наш крэўны сьцяг...
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, сьмелы,
Наш бел-чырвона-белы
Наш сьцяг, наш сьцяг, наш сьцяг...
Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе.
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе…
Пагоню не спыняе
Ні боль, ні кроў, ні страх
І над крывіцкім краем,
Як птах, лунае сьцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, сьмелы,
Наш бел-чырвона-белы
Наш сьцяг, наш сьцяг, наш сьцяг...
Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе.
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе…
З. Вайцюшкевіч еще тексты
Другие названия этого текста
- З. Вайцюшкевіч - Сцяг (словы: Ул. Някляеў) (1)
- Зьміцер Вайцюшкевіч - Сьцяг (У.Някляеў) (0)
- Вайцюшкевіч Зьміцер - Сьцяг (Сто бардаў Свабоды) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2