Зноў сцяжынкі ляглі Адважна, важна Павялі Па зямлі, Па мяккай траве Запрашае да сябе Свет вялікі, неабсяжны Лёгка ў ім згубіцца, але -
Белым-белым рушніком Шлях вядзе туды, дзе родны дом, Знаёмая, любімая - Заве дарога твая! З белым-белым рушніком, Зорным небам, ветравым крылом У светлы васільковы край Да нас хутчэй прыязджай!
Там вясна рушнікі Нам вышывала: Белы лён, Дзіўны сон, Валошкавы рай. На бясконцым палатне Сто малюнкаў счаравала - Каб вялі заўсёды ў любы наш край!
Белым-белым рушніком Шлях вядзе туды, дзе родны дом, Знаёмая, любімая - Заве дарога твая! З белым-белым рушніком, Зорным небам, ветравым крылом У светлы васільковы край Да нас хутчэй прыязджай!