хто заснуў на выпрасаванай байцы NOFX'у? хто учора і заўсёды піў на вексель? хто пакінуў кубак брудным ад кефіру? а ў ім маці сабе кавы заварыла. кажуць, што мне пагаліцца не зашкодзіць, і, маўляў, пляваць у столь нарэшце годзе. шмат якой лухты я чую, браце, і яны, вядома, маюць рацыю.
нібы так адразу і не відаць, але цяпер ты бачыш, што я - мудак. можаш паслухаць, як моцна не строіць мой Epi. скрозь увесь дзень са мной адно - нуда, пэўна таму гэта, што я - мудак. мушу сказаць табе, што ты таксама не лепей.
па пакоі соўваюся ў падраных портках, крыху душна, ды адкрыць не хочу фортку. дрэнныя звычкі ўхваляе Дэкстар, проста часам хочацца быць кепскім. у мяне, ты кажаш, мусіць, не ўсе дома? згодны, ведаеш, я гэтае даўно ўсвядоміў. сам яшчэ папросту не уцяміў, але ты - мудак таксама.