Гимн Средней школы №1 г. Ошмяны сл. Р.И. Ануфриевой,муз. Н.П. Федоренко
Абудзіўся дзень вясёлы, Ззяе сонечны прамень. Наша школа, наша школа, Наша школа, добры дзень. Сотні хлопчыкаў, дзяўчынак Зноў прыходзяць у свой клас. І свавольным перапынкам Сустракае школа нас.
Прыпеў: І няма на свеце лепшай Прыгажэй яе няма, Бо здаўна завецца першай Школа першая мая.
Тут мы лічым, тут чытаем Тут мы вучымся пісаць Дрэў зялёныя галінкі Мне з акна майго відаць. Летам ліпы пахнуць медам, Ціха з ветрам шапацяць Ў задумленным карагодзе Елкі стройныя стаяць.
Прыпеў:
Ў нашу школу на ўрачыстасць Мы ідзем усей сям'ёй Тут вучыліся калісьці Тата з мамаю маёй. Як мы любім школу ў ранні Зноў звініць званок, пяе І як першае каханне Не забудзем век яе