1. Пад зялёным яварам Расцвіла каліначка, А зялёны кракадзіл Пакахаў дзяўчыначку. Пакажы, дзяўчынанька, Губкі звонкія свае — А яна каханьня не дае.
2. Дуб зялёны жалудоў Над вадой насыпаў, А зялёны кракадзіл У Ніл-рэчку выплыў. Пакахаў, дзяўчынанька, Губкі звонкія твае — Як цяпер каханьня нестае!
3. Пад зялёным яварам Расцвіла каліначка, А зялёным вечарам Плакала дзяўчыначка. Ты не плач, дзяўчынанька, Губкі звонкія твае — Кракадзіл вярнуўся да цябе!