Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зеленахвостыя - Песьня пра візажыста (мінус) | Текст песни

2016
Альбом \"Нос і сумленне\"

Скураная фуражка
І ліхія вусы,
Акуляры-мэталік,
Чорныя валасы,
І пальчаткі бяз пальцаў,
І на шыі бінокль —
Але нешта не тое.
Ён зусім адзінок!

Адзін у сьвеце, як у чыстым полі.
Ён хоча толькі, каб адна кахала,
Але каханая ня чуе болю
Візажыста-натурала.
Усе мы любім граць чужыя ролі.
Такіх, як ён, у цэлым сьвеце мала.
Відаць, такая ўжо цяжкая доля
Візажыста-натурала.

На шыпаты ашыйнік
Ён мяняе бінокль
І чакае адчайна
Тэлефонны званок.
Але расчараваньне
Перажыў візажыст:
Гэта звоніць чарговы
Папсуальны артыст!

Адзін у сьвеце, як у чыстым полі.
Ён хоча толькі, каб адна кахала,
Але каханая ня чуе болю
Візажыста-натурала.
Усе мы любім граць чужыя ролі.
Такіх, як ён, у цэлым сьвеце мала.
Відаць, такая ўжо цяжкая доля
Візажыста-натурала.

Ў небе зьзяе вясёлка,
Але не для яго:
Ёсьць у сьвеце дзяўчына,
Што ня любіць яго.
Прапануюць каханьне
І гульню ў дэкаданс —
Ён бы мог быць шчасьлівым,
Ды існуе нюанс.

Адзін у сьвеце, як у чыстым полі.
Ён хоча толькі, каб адна кахала,
Але каханая ня чуе болю
Візажыста-натурала.
Усе мы любім граць чужыя ролі.
Такіх, як ён, у цэлым сьвеце мала.
Відаць, такая ўжо цяжкая доля
Візажыста-натурала.

Зеленахвостыя еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2