Музыка — NRM, 1996 Тэкст — 2009 Аранжыроўка — 2016 Альбом \"Нос і сумленне\"
Я кажу табе: Ты — рыжы, Бо палае бошка нiбы агнём! Я кажу табе: Ты — рыжы, Бо гарыць ўвесь дом, як заходзiш у дом! Я кажу табе: Ты — рыжы, Бо зусiм чырвоны, нiбы ранет! Я кажу табе: Ты — рыжы, Бо ты не шатэн, не бландзiн, не брунэт!
Chorus: Плакаць ня трэба, Плакаў бы раней. Позна ўжо плакаць! Выпi, ня грэбуй, Толькi безь мяне, Мутную вадкасьць!
Я кажу табе: Ты — лысы, Бо няма валасоў на тваёй галаве! Я кажу табе: Ты — лысы, Бо твая фрызура ўжо не жыве! Я кажу табе: Ты — лысы, Хоць калiсьцi быў валасаты ты! Я кажу табе: Ты — лысы, Не ўцячы ад гэтае лысаты!
Chorus: Плакаць ня трэба, Плакаў бы раней. Позна ўжо плакаць! Выпi, ня грэбуй, Толькi безь мяне, Мутную вадкасьць!