Арыгінал — 1984 Пераклад — Юрась Раманоўскі, 2011—2016 Альбом \"Нос і сумленне\"
Час, Трэба час, Каб зноўку цябе зваяваць. Я не спазнюсь, Я не спазнюсь. Жарсць, Толькі жарсць Калі-небудзь шанец мне дасць. Я не спазнюсь, Я не спазнюсь!
Граць, Трэба граць, Каб зноўку цябе зваяваць. Я не спазнюсь, Я не спазнюсь. Жарсць, Толькі жарсць Умее муры разбураць. Я не спазнюсь, Я не спазнюсь!
Каб прайшлі мы зноў Ад пачатку свой шлях, Я вярнуў бы ўсё, І любоў расцвіла б. Твой гонар збудаваў сцяну, Што я не праб'ю. Няўжо шанцаў няма Пачаць ўсё з нулю? Бо я люблю...
Май, Люба, май Давер да пачуццяў маіх. Я не спазнюсь, Я не спазнюсь. Жарсць, Наша жарсць Не можа сысці у нябыт. Я не спазнюсь, Я не спазнюсь!
Каб прайшлі мы зноў Ад пачатку свой шлях, Я вярнуў бы ўсё, І любоў расцвіла б. Твой гонар збудаваў сцяну, Што я не праб'ю. Няўжо шанцаў няма Пачаць ўсё з нулю?
Каб прайшлі мы зноў Ад пачатку свой шлях, Я вярнуў бы ўсё, І любоў расцвіла б. Твой гонар збудаваў сцяну, Што я не праб'ю. Няўжо шанцаў няма Пачаць ўсё з нулю?