Беларускі мужчына прыходзіць на сьвет у камарыных укусах замест радзімак і таму добра ведае: дзе больш балотаў, там больш радзімы.
Беларускі мужчына ўмее апынуцца ў такой багне, што адтуль ні халеры ня выцягнеш, але беларускі мужчына цягне.
Беларускі мужчына выдатна ведае дзесяць бульбяных страваў і сто дзесяць адмазак ня чысьціць бульбы, бо мае шмат іншых справаў.
Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Эўропы, калі верыць мапе: ў гэтым цэнтры стаіць канапа і беларускі мужчына ляжыць на канапе.
Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю. Яго бацька – крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю. Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю. Ён гаворыць, што можа быць горай, – і мае рацыю.
Беларускі мужчына купляе машыну, прыгнаную з-за мяжы, і другую палову жыцьця шчасьліва жыве зь ёй у гаражы.
Беларускі мужчына – футбольны фанат. Калі раптам заб’юць мазілы, шматкватэрны дом патрасаюць пякельныя сілы.
Беларускі мужчына ня чуў пра паліткарэктнасьць ніколі і таму жартуе так сьмешна, што лепей ня слухаць без алькаголю.
Кожны трэці п’е піва, другі кожны трэці – гарэлку, а трэці трэці разумее: гарэлка бязь піва – грошы на вецер.
Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю. Яго бацька – крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю. Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю. Ён гаворыць, што можа быць горай, – і мае рацыю.
Беларускі мужчына падасьць жанчыне руку і набудзе кветак, і аднойчы паабяцае не раскідваць па доме шкарпэтак!
Беларускі мужчына аматар праводзіць выходныя дома. Часам выйдзе на дзесяць хвілін і вяртаецца ўночы. Дзе быў, невядома.
Засынае ў таксоўцы, што едзе дамоў, прачынаецца ў незнаёмым трамваі… І нікому ня ясна, за што яго жонка трывае,
выбачае футбол і канапу, гараж і буханьне? Беларускі мужчына – чысты аб’ект каханьня.
Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю. Яго бацька – крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю. Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю. Ён гаворыць, што можа быць горай, – і мае рацыю.
Зьміцер Вайцюшкевіч -- Беларускі Мужчына Беларускі мужчына прыходзіць на сьвет у камарыных укусах замест радзімак і таму добра ведае: дзе больш балотаў, там больш ...