Ой, да чаго ж чалавек я слабы - Ну ніяк мне ня зладзіць з сабою, I жыву я апошнія дні Прадчуваньнем шальнога запою. Ой да чаго ж чалавек я слабы...
За Радзіму ўськіпела душа, Не душа, а адкрытая рана. А зь кім піць - мне ня доўга шукаць: Я пайду да бывалага сябры. Ой зь кім піць - мне не доўга шукаць.
Што гарэлку, што дэнатурат - Усё глытае мой сябра бязь меры. I хай спачатку я выпью ня шмат Ды спрацуюць расейскія гены! О, хай спачатку я выпью няшмат...
Мы даўно, а цяпер пагатоў, Зможам крэўнымі звацца братамі. Як маю прарасейскую кроў Мы тваім самагонам разбавім... Так забяры ж мяне, сябра, ў запой!
Каб згубіць лік гадзін і хвілін Ды ўжо варта напіцца дашчэнту, Каб ня ведаць апошніх навін Ды ня чуць спадара прэзыдэнта. Так забяры ж мяне, сябра, ў запой!
Звар'яцелыя нашы мазгі На такія дзівосы наладзім: А быццам усi маскалі ўцяклі, Ды сьвяты наш Зянон пры ўладзе. О, забяры ж мяне, сябра, ў запой!
Мы на час умярцьвім тэлефон, Каб ня рваўся пранізьлівым матам У нашых душаў утульны прытон Лямант нашых старэючых матак Так забяры ж мяне, сябра, ў запой!
За радзіму не адзін вып'ем штоф, У якую усё болей я веру I ў яе працавіты народ З паступовым зьнікненьнем бутэлек. Так забяры ж мяне, сябра, ў запой!
Каб ня сумна было ім паспаць, Жыхарам гэтай гадскай будовы, Будзем выць мы з табой і сьпяваць Самай мёртвай і чыстаю мовай. Так забяры ж мяне, сябра, ў запой!
I можа здарыцца дзіўная рэч: Да такой мы дап'емся ступені, Што жыцьцё нам падасца чысьцей Ну хоць крыху па запою сканчэньні.