Дахадзягi ўлеглiся на нары.
Нi гудкоў, нi птушак не чутно.
Толькi зорка позьняя з-за хмары
Зрэдку зазiрае мне ў вакно.
Сьветiцца, як свечка дарагая.
У трывожнай, стоеннай iмгле.
I ўвесь час загадкава мiргае,
Быццам бы мне спачуванне шле.
Чым яна дапамагчы мне можа?
Хiба што абудзiць успамiн.
Разгубiўся я на раздарожжы.
I куды нi кiнь - усюды клiн.
Я даўно ўжо сам сабе ня рады.
Шкадаванне сэрца мне пячэ.
Засталiся толькi боль ад здрады
Ды надзея кволая яшчэ.
Ад чакання воля ўваскрасае
Грэецца ў душы маёй на дне.
I ўсю ночь гарыць i не згасае
Зорка мiгатлiвая ў вакне.
Чым яна дапамагчы мне можа?
Хiба што абудзiць успамiн.
Разгубiўся я на раздарожжы.
I куды нi кiнь - усюды клiн.
Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1