Паглядзім на Венеру-заранку,
Што стаілася ў нашым вакне,
І спяем для душы калыханку,
Хай да ранку душа адпачне.
Прыпеў:
Засынай у Венерыным ценю
І спакойную сні далячынь,
Толькі цела, стамлёнае цела
Ты, душа, без пары не пакінь.
За вакном не гамоняць таполі,
Не крычаць за вакном жураўлі
Для душы калыханку ніколі
Не спявалі яшчэ на зямлі.
Прыпеў:
Засынай у Венерыным ценю
І спакойную сні далячынь,
Толькі цела, стамлёнае цела
Ты, душа, без пары не пакінь.
Не знікае Венера-заранка
У высокай нябеснай глушы,
Хай гучыць для душы калыханка,
Для самотнай заўсёды душы.
Прыпеў:
Засынай у Венерыным ценю
І спакойную сні далячынь,
Толькі цела, стамлёнае цела
Ты, душа, без пары не пакінь.
Зміцер Вайцюшкевіч еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2