Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зміцер Вайцюшкевіч - Я нарадзіўся тут | Текст песни

Я нарадзіўся тут —
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут —
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
Я нарадзіўся тут —
У краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут —
У краіне сотняў парушаных храмаў.

Прыпеў:
Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.

Я нарадзіўся тут,
Дзе білет у адзін бок —
Гэта шанец для тых, хто не згодны.
Я нарадзіўся тут,
І мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут,
Таму гэта — мая краіна.
Я нарадзіўся тут —
На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны.

Прыпеў.

Я нарадзіўся тут,
Дзе нараджацца было небяспечна.
Я нарадзіўся тут,
Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна.
Я ведаю, што
Паслязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазелля і палыну
Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.

Другие названия этого текста
  • NRM - Я нарадзiуся тут (0)
  • Зміцер Вайцюшкевіч - Я нарадзіўся тут (0)
  • Todar - Я нарадзіўся тут❤ (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-