Беларускі мужчына прыходзіць на сьвет у камарыных укусах замест радзімак
і таму добра ведае: дзе больш балотаў, там больш радзімы.
Беларускі мужчына ўмее апынуцца ў такой багне,
што адтуль ні халеры ня выцягнеш, але беларускі мужчына цягне.
Беларускі мужчына выдатна ведае дзесяць бульбяных страваў
і сто дзесяць адмазак ня чысьціць бульбы, бо мае шмат іншых справаў.
Беларускі мужчына жыве ў самым цэнтры Эўропы, калі верыць мапе:
ў гэтым цэнтры стаіць канапа і беларускі мужчына ляжыць на канапе.
Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька — крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, — і мае рацыю.
Беларускі мужчына купляе машыну, прыгнаную з-за мяжы,
і другую палову жыцьця шчасьліва жыве зь ёй у гаражы.
Беларускі мужчына — футбольны фанат. Калі раптам заб’юць мазілы,
шматкватэрны дом патрасаюць пякельныя сілы.
Беларускі мужчына ня чуў пра паліткарэктнасьць ніколі
і таму жартуе так сьмешна, што лепей ня слухаць без алькаголю.
Кожны трэці п’е піва, другі кожны трэці — гарэлку, а трэці трэці
разумее: гарэлка бязь піва — грошы на вецер.
Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька — крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, — і мае рацыю.
Беларускі мужчына падасьць жанчыне руку і набудзе кветак,
і аднойчы паабяцае не раскідваць па доме шкарпэтак!
Беларускі мужчына аматар праводзіць выходныя дома.
Часам выйдзе на дзесяць хвілін і вяртаецца ўночы. Дзе быў, невядома.
Засынае ў таксоўцы, што едзе дамоў, прачынаецца ў незнаёмым трамваі...
І нікому ня ясна, за што яго жонка трывае, выбачае футбол і канапу, гараж і буханьне?
Беларускі мужчына — чысты аб’ект каханьня.
Яго дзед перажыў калгас і мэліярацыю.
Яго бацька — крызіс сярэдняга веку і гіпэрінфляцыю.
Яго дом перажыў рамонт. Яго кот перажыў кастрацыю.
Ён гаворыць, што можа быць горай, — і мае рацыю.
Зьмiцер-Вайцюшкевiч еще тексты
Другие названия этого текста
- Зьмiцер-Вайцюшкевiч - Беларускі мужчына (0)
- Зьмцер-Вайцюшкевч - Беларускі мужчына (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1