Зоркі нашыя ў небе без нас
Пазнаёміліся выпадкова
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Прашапталі спрадвечнае слова
Зоркі нашыя ў небе без нас
Шчырасцю незямной пакляліся.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Зазірнулі ў прадонныя высі.
Зоркі нашыя ў небе без нас
Весці нас па зямлі захацелі.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Думалі аб патайным вяселлі.
Зоркі нашыя, толькі б не згас
Позірк ваш і ў начы, і ў блакіце!
I апошнюю сцежку для нас
Велікодным святлом асвяціце.
Зьмiцер Вайцюшкевiч еще тексты
Другие названия этого текста
- Зьмiцер Вайцюшкевiч - Зоркi нашыя (0)
- Czeremszyna & Вайцюшкевіч Зьміцер - Зоркі (0)
- Зьмiцер Вайцюшкевiч - Зоркi (верш Рыгора Барадулiна) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1