Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зьмiцер Вайцюшкевiч - Не губляй мяне... | Текст песни

Безь цябе жыцьцё
Новай раніцай
Забываецца,
Адыходзячы.
І гады мае
Напаўняюцца
Непазбежнасьцю
Апраметнаю.
І мінае дзень
Кожны раз хутчэй,
Апусьцелае
Шчасьце зводзячы.
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Я табе аддам
Глыбіню дажджу,
Што сухой зямлі
Дараваў вады.
Заўваж мяне,
Разумеючы,
Як з вачэй маіх
Сэрцам свеціш ты -
Пажаданая
Да бязмежнасьці,
Ад бясконцасьці
Вечароў пустых...
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Я прыдумаю
Цябе нанава,
Словы выкажу
Зразумелыя.
І адродзіцца
Пачуцьцё тваё
З новай сілаю
Набалелаю.
Сьвет пахіліцца
І абернецца,
Як адвернешся,
Не паверыўшы...
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Помніш чулі мы,
Як стары вулкан
Што вякамі спаў
Паказаў сябе.
Усяму свой час,
І як прыйдзе ён,
Не хавай агонь
У глыбі грудзей.
А прыпомніўшы
Словы простыя,
Падзялі са мной
Перажытае.
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Не пакінь мяне.
Адыходзячы,
Я гляжу скрозь дождж,
Я маўчу ўслед,
Чую голас твой,
Бачу позіркі,
Я зайздрошчу тым
Для каго твой смех.
Да цябе як цень
Прывязаны я.
Запалі святло
І убач мяне.
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Зьмiцер Вайцюшкевiч еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1