У доме адчынены дзверы Для ўсіх выпадковых сяброў. Я ўсё спадзяюся і веру, Што зойдзе аднойчы любоў. Мы вып'ем зялёнай гарбаты, Запалім цяпельца таршэру. І я ёй зманю, што багаты — Бо маю надзею і веру.
А пад раньне, пад раньне — Там дзе зорная ціша — Нас каханьне, каханьне Як дзяцей закалыша. На ружовых аблоках Нас яно залюляе! Божа мой, як высока Я з табою лятаю!
Я зорку начную вартую, Я мару на яве і ў сне Як я цябе ўсю замілую, Як ты замілуеш мяне. І будзе ў нас ноч мілаваньня І ў сны нашы прыйдуць з нябёс Усе, хто памёр праз каханьне І хто праз каханьне ўваскрос.