Паўз абшар галіцкі вые вецер злы.
Рэчы што мы мелі з вадою паплылі.
Як вандроўны статак, быццам птушак сны,
Мы ляцім у далі два сінія лісты.
Не згараюць дровы, не стыне нутро,
Але час ісьці ўжо спаць.
За пагоркам гэным Сараева сьвятло.
Там заўтра будзем шлюб з табою браць.
Пробашч у сьвятыні нас зьвяжа на вякі.
Кветкі тамарыску дакіне да ракі.
Рака назад увальлецца ў мора берагі.
Мы двое тут унізе і неба ў гары.
Не згараюць дровы, не стыне нутро,
Але час ісьці ўжо спаць.
За пагоркам гэным Сараева сьвятло.
Там заўтра будзем шлюб з табою браць.
З нашых пекных сноў пабудую дом,
З дуба будзе ён і белых камянёў.
Ведае хай кожны як цябе любіў,
Будзе ён навекі стаяць, а мы ў ім.
Не згараюць дровы, не стыне нутро,
Але час ісьці ўжо спаць.
За пагоркам гэным Сараева сьвятло,
Там будзем шлюб, мая галубка, браць.
Зьмiцер Вайцюшкевiч еще тексты
Другие названия этого текста
- RZ - Святло Сараева (0)
- Зьмiцер Вайцюшкевiч - Святло Сараева (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1