Плываў па моры ды не ўмываўся селязень-птах. Як з табой, сумны, жаласнадумны, сталася так? Човен да крылаў белых хінуўся, неба чарніў. Хто ж цябе, сумны, жаласнадумны птах, разлюбіў?
Селязень-птах, селязень-птах, Як з табой, сумны, сталася так?
Хвалі салёна крэслілі далеч, мылі крыло. Што ж, цябе, сумны, жаласнадумны, у шторм прывяло? Песня анёлаў клікала з неба, ружай цвіла. Далеч марская ростанню белай крылам была.
Селязень-птах, селязень-птах, Як з табой, сумны, сталася так?