Бывайце здаровы, жывiце багата, А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты. У зялёнай дуброве мы начаваць будзем I вашае ласкi вавек не забудзем.
У вашай гасподзе шырокае поле, Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля. На рэчках на вашых бурлiлi каб воды, Каб плавалi з крыкам гусей карагоды.
Каб жыта ў полi трубою вiлося, Каб сала ў хаце кубламi вялося. Штодзень у капусьце каб плавала шкварка, Да шкваркi часiнай вялася б i чарка.
Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце Нi мала, нi многа – штогод па дзiцяцi. Ня будзем у крыўдзе яшчэ i на тое, Калi пашанцуе – на год i па двое.
Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьцi, I езьдзiць мы будзем да вас часта ў госьцi. Эй, хто на адведы, эй, хто на радзiны – Вазiць караваi па дзьве паўасьмiны.