Лёс мяне сьцежкамі радасьці вёў,
вёў да цябе на спатканьне,
ты — беларуска, ты — нашых краёў,
арыстакратка каханьня.
Гэтак кахаць ад цямна да відна,
гэтак галубіць да раньня
можа ў зьнявераным сьвеце адна
арыстакратка каханьня.
Ты — як пасланьніца сьветлага дня,
поўная замілаваньня,
ты недасяжная, як вышыня,
арыстакратка каханьня.
Панскага роду, натурай ня мніх
я не хачу панаваньня,
быць мне дазволь на паслугах тваіх,
арыстакратка каханьня.
Згодзен кіпець я ў пякельнай смале
і не прасіць ратаваньня,
толькі б аднойчы сказала «але»
арыстакратка каханьня.
Ты — як пасланьніца сьветлага дня,
поўная замілаваньня,
ты недасяжная, як вышыня,
арыстакратка каханьня.
Зьміцер Вайцюшкевіч еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1