Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зьміцер Вайцюшкевіч - Не губляй мяне | Текст песни

без цябе жыццё
новай раніцай
забываецца
адыходзячы
і гады мае
напаўняюцца
непазбежнасцю
апраметную
і мінае дзень
кожны раз хутчэй
апусцелае
шчасце зводзячы
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ

я табе аддам
глыбіню дажджу
што сухой зямлі
дараваў вады
заўваж мяне
разумеючы
як з вачей маіх
сэрцам свецішь ты
пажаданая
да бязмежнасці
ад бясконцасці
вечароў пустых
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ

я прыдумаю
цябе нанава
словы выкажу
зразумелыя
і адрозіцца
пачуццё тваё
з новай сілаю
набалелаю
свет пахіліцца
і абернецца
як адвернешься
не паверыўшы
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ

помніш чулі мы
як стары вулкан
што вякамі спаў
паказаў сябе
усяму свой час
і як прыйдзе ён
не хавай агонь
у глыбі грудзей
а прыпомніўшы
словы простыя
падзялі са мной
перажытае
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ

не пакінь мяне
адыходзячы
я гляджу скрозь дождж
я маўчу ўслед
чую голас твой
бачу позіркі
я зайздрошчу тым
для каго твой смех
да цябе як цень
прывязаны я
запалі святло
і ўбач мяне
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ

Зьміцер Вайцюшкевіч еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1