ўкруг месяца туманнае гало. Мароз ступае адубелым садам. Самотным дрэвам сняцца май і радасць, А мне - маё забытае святло. Ты чуеш? Ноччу кожнаю яшчэ, Самотай зрынута нечалавечай, Цалую я твой горды лоб і плечы і светаў сотні ў бездані вачэй. Цалую рукi - люльку добрых сноў i да грудзей-сумётаў прыпадаю, i гiну ў полымi, i памiраю, Бо згаснула ў снягах даўно яно. Што мне да тысячы начных свяцiл? ў дарэмным мараннi аб згаслым сонцы Начным ваўком гляджу ў тваё ваконца, - Яно - за трыста мiль. Яно - ў былым жыццi.