Сонца праменьне стужкай вузкай Ператкала помны вечар. Край бацькоўскі, край мой беларускі, Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы". Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы".
Водар закінутага саду, Ў небе зорка Мілавіца, Таямніцы паркавых прысадаў, Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца. Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца.
Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар І паходнаю трубой Зноў пакліча нас з табой на мужны бой Мая Радзіма - край адзіны. Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня - шлях змаганьня.
Ростань на ростанях краіны. Раніць думкі шлях абраны. Прагне сэрца ў родныя мясьціны І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай. І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай.
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак, Вежы замкаў і палацаў, Гонкіх храмаў звонкі адгалосак Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца. Клічуць да сябе, Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца.
Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар І паходнаю трубой Зноў пакліча нас з табой на мужны бой Мая Радзіма - край адзіны. Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня - шлях змаганьня.
Воі прагнуць волі, Воля - сьвет і доля. Броні звон ды коні, Коні - кліч "Пагоні". Крочым з багны ночы, З ночы шлях прарочы.
Зноў залунае наш штандар, Палыхне ўначы пажар І паходнаю трубой Зноў пакліча нас з табой на мужны бой Мая Радзіма - край адзіны. Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня - шлях змаганьня.
Золак, ахутаны туманам Далягляды ў барвах бэзу. І гучаць нябёсныя арганы, І жывуць у сэрцы, І зьліваюцца ў гуках палянэзу. І жывуць у сэрцы, І зьліваюцца ў гуках палянэзу.