Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зьміцер Захарэвіч - Калыханка | Текст песни

КАЛЫХАНКА

Сьпіце, дзеткі, калі ласка –
Сон-баюн свае вам казкі
Прыхаваў ужо.
І не пужайцеся ўспамінаў,
Сівы Кнігар каля каміну
Чакае вас даўно.

Будзе з вамі лічыць зоры,
Правядзе вас за тры моры
І раскажа, што
Сьпіць зьнямоглая краіна,
А яе самотны прывід
Блукае ў гушчарох.

Што на старых дзядоўскіх межах
Ходзяць цені у жалезе,
Ды латаў іхных бляск,
Баляваньні, войны, сьмеласьць
Засталіся на паперы –
Скончыўся той час.

Сьпіце, дзеткі. Сонца села,
Ноч расчыніла свае дзьверы –
Чакае гасьцей.
І прыйдуць Жабрак, Прыганяты,
Ксёнз і Пан, Войт і Араты,
І стомлены Жаўнер.

Той, што ведае нямала
Ды заўжды гатоў забавіць
Крэўных братоў.
Будуць Вядзьмак, Вяшчун ад Роду
(Кажуць людзі, ён гаворыць
Моваю вужоў).

Каляровыя карцінкі:
Несьцерка ды з Арлекінам
І страшэнны Цмок,
Князь-камень, Чорт і Вадзянік –
Усе пройдуць побач з вамі
У Валадастве сноў.

Сьпіце, дзеткі. Цёмны вечар.
Але сьвятлом грамнічнай сьвечкі
Сьвідруе месяц змрок.
Вулкамі гуляе вецер,
Дык апусьцеце вы павекі,
Забудзьцеся на ўсход.

Хутка зьмеляцца ўсе крыўды,
Што калісь ламалі скрыдлы,
І нізкім стане дах.
Вы ўздымецесь вышэй за птахаў
Без крыжоў і апранахаў –
Нырнуць у Млечны Шлях,

Частавацца мёдам з хлебам,
Забаўляцца шчодрым сьпевам
І паверыць ў цуд...
Невымерныя прыгоды
У пару блазенства поўні
Пакінуць марам струп.

...Хай недзе зараз дзянёк цёплы.
Але ў нас імгла на вокнах –
Сьпіце, дзеткі.
У вайну, у пошасьць, ў голад
Будзем вашаю апорай –
Вы ж наша надзея.


Зьміцер Захарэвіч еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1