Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зьміцер Захарэвіч - Ноч перад Калядамі | Текст песни и Перевод на русский

НОЧ ПЕРАД КАЛЯДАМІ

Распусьціла свае крылы ноч,
Расьцярушыў сваё пер’е сьнег;
А каб у хаце маёй які госьць,
Каб яшчэ хто быў – дык жа не!

Каб напеў мой хто падтрымаў,
Каб яго хто па сьвеце панёс!..
Шэляг маю – гаспадыні няма,
П’е са мной пакуцёвы Хрыстос.

Заўтра шчодрае сьвята
І вячэра з куцьцёю,
А я сёньня багаты,
Сёньня не да спакою.

Сумна з табой, сын боскі,
Дзе дасі ў цябе веры –
Хоць бы ты, хоць бы слоўца,
Ці па-просту ня ўмееш?

Пазіраеш з дакорам,
Помсьлівы, цернаваны,
На паўны паўгарцовік
Сьлёзак зачараваных.

Зараз смагу спатоліў.
Наліваю нанова –
Іншых хай супакойваюць
Іх другія паловы!..

Распаляю калецтва –
Што, да скону адному?!
Застраміў нэрву сэрца
Сьпірт і адабраў розум.

– Гэй, рагатая нехрысьць,
Захадзі грамадою!
Спусташым разам неба
З шалу ды зь перапою.

Зоры, месяц – у грубку,
І на двор – на забавы –
Дурэць, дужацца ў гурбах –
Цесна пад абразамі!

Пройдзем зáснулай вёскай –
Хай пачуюць “цямныя”,
Як душа йрвецца вонкі
Ці то крыкам ці выем!

Пойдзем! Подзем!!! Па цемры
Па чужых маляванак,
Прагну даўна я дзеўку,
Клічуць што людзі Ганнай.

Хай каханка суседа,
Няхай чыстыя вочы –
Пэўна, белага цела
Не на аднаго хопіць.

Дык што крычаць адбівацца?
Прэч з грудзі сарву крыж твой!
Я ж у пустае хаце
Пра цябе толькі трызьніў!

Бо на ютранях, íмшах,
У смуродзе карчмовым
Бяз вось гэтых абдымкаў
Беспрытульна было мне.

Павалілася шклянка –
Самагонка прабрала.
Кінуць піць, зноў да Ганкі.
І змаўчала – стрывала!

З хмелю альбо з пяшчоты
Вусны сама падстаўляла,
Пакуль пад лавамі госьці
Непрытомныя спалі.

Стол ад пляшак прагнуўся,
А прыбраць – няма сілы.
Як узьняўся хістнуўся,
Ледзь за дзьверы ступіўшы –

Падымайцеся, нежыць!
Адгулялі, даволі!
І дарогі засьнежце,
Й не вяртайцеся болей!

Паглядзеце на ўсход лепш –
Разьвіднелася неба;
Галасок дзярэ певень
І пару вашу сьледам.

Стыгнуць прысакам зоры –
Выпаліў іх дашчэнту
Першай раніцы продак –
Агонь, бог чалавечы.

Але як прыйдзе вечар
Са сваіх мажных скрыняў
Ён рассыпле над сьветам
Незьлічонасьць іскрынак.

А з вас, хціўцаў заклятых,
Ці хто здольны на тое?
Ад Каляд да Калядаў
Гэтак нішчыць хто можа?

Альбо даць хлеб і зброю,
Сабой загартаваўшы? –
Усё б пашкудзіць і шкодзіць,
Дык чаго тады варты?!

...І куды хмель падзеўся?
Скраў, відаць, яго ранак.
Выбачай мяне , дзеўка!
Выбачай мяне, Ганна!

Не маўчы! Хай начою
Твае сьлёзкі ліліся,
Заставайся са мною –
Станавіся, маліся...


Зьміцер Захарэвіч еще тексты


Перевод Translate.vc



Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2