Усім дзякуй! Усе вольныя, покуль недзе Для нас не напішуць новых роляў. Бывайце здоровы, а тэатар болей не прыедзе – У яго, гэтак мовіць, скончыліся гастролі.
І кіньце плакаць! – Было б чаго шкадаваць! Хоць, вядома, нешта, зьнікла незваротна, Затое будзе што пасьля парасказаць Пра ўласныя няўдачы і гароту.
О, мы някепска адыгралі свой спэктакль, Нягледзячы на зьмены рэжысэраў: Забытае, замаляванае ад нас Да вас часам вярталася ў якасьці прэм’еры.
А за цярплівасьць – кветкі гледачом, Ім ружы кідайце з падзякай, Што ў наш тэатар завіталі, што Даглядзелі першы наш спэктакаль.
Усё скончана. Прыціхлі галасы мэлёдый І выбраў сабе сцэну, хто якую змог, А я жадаў на кожнай апынуцца, хоць у эпізодзе, А, можа, нават мець маленькі дыялёг.
Ды зараз дзякуй колішнім партнэрам, Бо я згуляў ня самую бясколерную роль. І ўсё ж, своечасоваю слязой па масцы Мэльпамэны Пральецца ў гэты сьвет ваш “невылечны боль”.