Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зянон Пазьняк - Задача рэжыму: арґанізаваць псэўданацыянальны ўрад | Текст песни

У красавіку паліткамітэт КХП БНФ абнародаваў заяву, дзе сказана, што «Асоба, якая ёсьць альтэрнатывай дыктатуры і якую Партыя Фронту прапануе на вольныя выбары прэзыдэнта — Зянон Пазьняк. Рацыянальна было б прапанаваць Зянону Пазьняку ўжо цяпер (адразу пасьля пастановы Сойму) фармаваць групу падтрымкі прэзыдэнта вольнай Беларусі, не абмяжоўваючы колькасна яе склад». А днямі Сойм БНФ прапанаваў Вам рыхтавацца да ўдзелу ў «свабодных і дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбарах». Тут, напэўна, трэба раскласьці пытаньне на некалькі частак. Першая — што трэба разумець пад такімі выбарамі, і калі яны рэальныя ў Беларусі?

Пазьняк: Пад гэтым трэба разумець перш за ўсё тое, што беларусы павінны быць падрыхтаваныя да нечаканых перамен. Таму што дыктатура, як правіла, абвальваецца. І вось тут улада не павінна валяцца пад нагамі. Іначай яе падбяруць яшчэ горшыя. Ёсьць ужо вопыт, у тым ліку афрыканскі, Так што пад гэтым трэба разумець фармаваньне сілы, якая будзе рыхтаваць вольную нацыянальную Беларусь. Гэта значыць, нацыянальных палітыкаў, якія стаяць на нацыянальнай ідэі, якія прымаюць нацыянальныя каштоўнасьці, і разумеюць нацыянальны інтарэс. Гэта тыя палітыкі, якія прыводзяць да дэмакратыі і незалежнасьці. Другіх выпадкаў мы ня ведаем. Вось гэтая мэта пастаўлена і яна ўжо пачынае рабіцца.

Навумчык: Вось Вы сказалі — «дыктатуры абвальваюцца», а — якім чынам? Сама дыктатура абвальваецца ці хтосьці яе абвальвае? І якія варыянты?

Пазьняк: Гэтыя пытаньні я ня буду абмяркоўваць. Таму што задача пастаўленая — падрыхтаваць сілу нацыянальную, падрыхтаваць спэцыялістаў, падрыхтаваць групу, якая будзе думаць, прагназаваць і ствараць будучыню вольнай Беларусі. Бо зразумела, што адразу павінны адбыцца выбары дэмакратычныя, і іх нехта павінен падрыхтаваць. Хто іх будзе рыхтаваць? Хто? Ніхто? Такога ня можа быць. Іх павінны рыхтаваць беларусы. Павінна рыхтаваць сіла, якая дбае пра нацыянальную будучыню краіны. Вось гэта мы рыхтуем. А як будзе абвальвацца, і як абвальваць — гэта пытаньне другое. І на гэтае пытаньне пакуль я адказваць ня буду, хаця пра гэта мы таксама думаем, робім, што можам і будзем рабіць. Але паўтараю: зараз стаіць пытаньне аб стварэньні нацыянальнай сілы, якая можа падрыхтаваць будучыню Беларусі.

Навумчык: Ну вось у сувязі з гэтым — наступнае пытаньне. Ці не баіцеся Вы, што Вашыя апанэнты з апазыцыйнага лягеру могуць заявіць — вось Пазьняк хоча, каб нехта зрабіў дэмакратычныя ўмовы, а ён потым возьме ўдзел у выбарах?

Пазьняк: Што датычыць апанэнтаў так званых, то ўсё, што яны казалі, кажуць і будуць казаць — мне добра вядома. І таму ня мае ніякага значэньня, што яны кажуць. Мае значэньне, што мы зробім. Ва ўсякім разе, калі ўжо гаварыць пра палітычных апанэнтаў і Пазьняка, то Пазьняк нешта зрабіў на палітычным полі. А гэтыя людзі не зрабілі нічога, акрамя шкоды. Хай гавораць, мы будзем рабіць сваю справу.

Навумчык: Ці дапускаеце Вы кансультацыі з прадстаўнікамі іншых партыяў і рухаў у гэтай справе?

Пазьняк: Цалкам магчыма. Гэта будзе вырашацца на індывідуальным ўзроўні. Цалкам магчыма, бо людзей, у якіх баліць сэрца за Беларусь, ёсьць усюды. Іх трэба сабраць. Так што я гэта дапускаю. Але паўтараю. гэта можа быць размова на індывідуальным ўзроўні.

Навумчык: Мы хацелі б папрасіць Вас пракамэнтаваць дзьве ініцыятывы, якія цяпер актыўна абмяркоўваюцца ў палітычным асяродку. Першая — гэта заява палкоўніка спэцназу ў адстаўцы Барадача аб ініцыятыве стварэньня афіцэрамі і былымі супрацоўнікамі спэцслужбаў «пераходнага ўраду ў выгнаньні», і другое — словы міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Аджубаліса, цытую: «Я ўжо сапраўды стаміўся ад усіх плянаў падтрымкі апазыцыі ў Беларусі. Апазыцыя падзеленая. У яе няма яснай пазыцыі ў справе падрыхтоўкі да наступных выбараў... Разам з нашымі амэрыканскімі сябрамі нам трэба пачаць думаць пра нейкую пераходную раду. Трэба стварыць альтэрнатыўны цэнтар улады. Гэткая паралельная структура магла б мець розгалас у самой Беларусі».

Пазьняк: Тут два пытаньні. Першае — пра Уладзімера Барадача. Я ведаю Уладзімера Барадача як чалавека вельмі пр

Зянон Пазьняк еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1