Пра вызваленьне палітвязьня Сяргея Каваленкі/Радыё Свабода
Сяргей Каваленка напісаў літаральна чатыры словы: „Прашу вызваліць з турмы“. І ўсё. Яны яго катавалі, саджалі ў карцэр, каб ён прызнаў сябе вінаватым. Ён не прызнаў. Таму што ён вінаватым ня ёсьць. Вінаватым ёсьць Лукашэнка і гэты рэжым, зь якім ён змагаўся.
І тое, што яны вымушаныя былі выпусьціць Каваленку, гэта сьведчаньне аб тым, што яны ня маюць той сілы, якую яны хацелі прадэманстраваць.
Прыйдзецца выпускаць усіх. Таму што 23 верасьня празьвінеў званочак, што народ, людзі адвярнуліся ад гэтага рэжыму. І працэс гэты ўжо незваротны. Яго ўжо не падтрымліваюць. Яму ніхто ня верыць. На галасаваньне хадзілі толькі старыя людзі і тыя, каго прымусілі пад страхам звальненьня з працы альбо з вучобы. Таму гэта ніякае не праяўленьне псэўдасправядлівасьці, гэта не праяўленьне міласьці ўзурпатара, а гэта праяўленьне таго, што ён вымушаны будзе гэта рабіць. Яго час канчаецца і расплата набліжаецца».