Рэжым трэба зьмятаць, разам зь яго апазыцыяй/euroradio
Я чалавек незалежны ад журналістыкі. Але павінен быць чалавек, які будзе казаць праўду. Інакш праўда зьнікне. Сказана праўда, гэта ўсё пацьвярджаецца, гэта ўсё відавочна — яны лямантуюць. Хай лямантуюць, што з таго?! Ім нічога ўжо не дапаможа, ім канец, яны поўныя банкруты! Ня кажучы пра тое, якую вялікую шкоду яны зрабілі для Беларусі. Гэты рэжым трэба зьмятаць, разам зь яго апазыцыяй. Але людзі ёсьць — Беларусь жыве, Беларусь жывая! Байкот адбыўся — народ падтрымаў. Чые ідэі падтрымаў народ — іх?! Мае падтрымаў ідэі, нашы — 10 гадоў працавалі. А народ выказаўся ясна: ён гэты рэжым не падтрымлівае, ён гэтаму рэжыму ня верыць. Гэта гаварылася ад самага пачатку, як толькі была ўтвораная гэтая псеўдаапазыцыя — у канцы 1999 года, калі зьявіўся Вік. Гэта ўсё было сказана, усё было надрукавана, пра гэта нават выпушчаныя кніжкі. Гэта не новае, але зьвярнуліся да гэтай тэмы, таму што грамадзтва мяняецца. Байкот паказаў, што гэтых людзеў народ не падтрымлівае, народ падтрымлівае нашыя ідэі. Бо мы народ не абзываем “чаркай й скваркай”, мы народ не абзываем “дурны”. Мы на народ па-іншаму глядзім, спадзяемся на нашае грамадзтва. А гэтыя людзі вычарпалі свой рэсурс. Яны ўвесь час падтрымлівалі рэжым, яны клікалі на ўсе выбары людзеў — калі хадзіць было немагчыма. Хто зрабіў гэтага вечнага прэзідэнта? Яны! І яны нясуць палітычную адказнасць за гэтую дыктатуру. Я не адарваўся! Усё, што я кажу, усе мае палітычныя ініцыятывы спраўджваюцца. Я не адарваўся — я пра байкот казаў 10 гадоў таму! Тое самае — пра расейскую палітыку, тое самае — пра заходнюю палітыку, пра двайныя стандарты. Яны гэта самі цяпер убачылі, пасьля таго яе Еўропа іх выкінула. А чаму выкінула? Бо ўбачыла, што няма толку: грошы даюць і грошы крадуць