Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зянон Пазьняк - Я разумеў, што творыцца містэрыя | Текст песни

У жыцьці людзей часам бываюць дзівосныя абяўленьні лёсу. Адны бачаць у снах ці ў іншых знаках сваю будучыню, іншыя перажываюць ажыцьцяўленьне мары. За Саветамі, асабліва ў часы брэжнеўшчыны, ужо мала хто думаў пра незалежную Беларусь пад Пагоняй й беларускім Сьцягам. Для тых жа, хто думаў, яна была як сьветлая мара, як фантазія, якая нейкім чынам сталася б, — але жыла толькі ва ўяўленьні...
І што ж? Прыйшоў час — і сьветлая мара ажыцьцявілася. Фантазія стала рэальнасьцю. Але не сама па сабе, а нашымі рукамі, справай й воляй.
Гэта быў час незабыўнага шчасьця, а за плячыма — крылы.
З Курапатамі іншая гісторыя і іншая мара. Але ў істоце — вельмі падобная.
У 70-ых гадах, калі я ўжо ведаў пра Курапаты й калі страшная таямніца гэтага месца мучыла розум, прыгнятала душу, — тады часта думалася, што вось, настане дзень, да якога я дажыву й буду сьведкам, калі здохне Савецкі Саюз й тысячы, моц людзей прыйдзе ў Курапаты і прынясе на сваіх плячах вялікі Крыж, і паставяць яго ў Курапатах на гары ў памяць забітых. І ўзвысіцца ён над усім лесам — Крыж Пакуты, які злучыць жывых.
У 1989 годзе я зразумеў, што хоць Савецкі Саюз яшчэ не сканаў, але вялікі дзень настае. Бальшавікі пасьля сваёй ганьбы і паразы на Дзяды ў Менску 30 кастрычніка 1988 году цяпер ужо не рашыліся забараніць мэмарыяльнае шэсьце ў Курапаты.
Я выклаў свой плян Крыжовага шэсьця й ідэю ўстанаўленьня Крыжа сябрам з кіраўніцтва Фронту. Плян быў прыняты, пачалася праца. Праект й зрабленьне Крыжа былі даручаныя групе мастакоў, якой кіраваў сябра Сойму БНФ Аляксей Марачкін. У групе працавалі Алесь Шатэрнік, Хведар Ладуцька, Мікола Купава, Яўген Кулік, Віктар Маркавец й Сяргей Кляшчук. Мастакі выканалі ўсё добра й дакладна.
На раніцы 29 кастрычніка вялізны сямімэтровы Крыж быў дастаўлены да Ўсходніх могілак. Адтуль, па асацыяцыі зь мінулагоднімі падзеямі, павінна было пачацца шэсьце.
Я разумеў, што творыцца містэрыя, і шэсьце мусіць быць адпаведным, гэта значыць, адпавядаць сымболіцы падзеі. Яно павінна было мець вобраз й назірацца ў прасторы. Трэба было знайсьці трасу, дарогу для гэтага вобразу. І мы знайшлі гэтую дарогу. Памятаю, што я нават прамераў яе з сэкундамерам у руках.
Мы павялі людзей не вакольна, па вуліцах Каліноўскага ды Сядых, а па пустым касагоры, наўпрост, ад Усходніх могілак, уніз, у пойму рэчкі Сьлепні й потым праз дамбу, зноў на вуліцу гораду. Гэта была амаль на кілямэтар адкрытая мясцовасьць, на якой было шмат пешаходных дарожак. Мы выбралі сярод іх такую трасу, якая зьвівалася хвалямі, як зьмяя, як стужка на ветры. Па дарожцы можна было ісьці разам чатыром-пяці чалавекам, і калі дзесяць тысячаў народу выцягнуліся ў даўжэзны ланцуг й пайшлі па касагоры гэтакім бясконцым сэрпантынам, з Крыжам, сьцягамі, харугвамі й кветкамі, пайшлі на Курапаты — відовішча ўзьнікла незабыўнае.
Галава шэсьця была ўжо на Лагойскім тракце, а хвост яго яшчэ спускаўся па сэрпантыне ад Усходніх могілках. Так было створанае ня проста шэсьце, а Крыжовы Шлях. Шлях з Крыжам, які на руках нёс народ у Курапаты.
Дарэчы, у вядомым, забароненым фільме Міхаіла Жданоўскага Дарога на Курапаты ёсьць кадры гэтага гістарычнага шэсьця.
Зазначу, што каб восем кілямэтраў несьці цяжкі Крыж, была створаная каманда чалавек шэсьцьдзесят, якія мелі знакі на адзеньні — белы шасьціканцовы крыж на чырвоным фоне. Але па ходу шэсьця мноства людзей падыходзілі й па пераменцы несьлі Крыж. Кожны хацеў яго несьці й далучыцца да містэрыі. Такім чынам, й тут створаны сымбаль — курапацкі Крыж прынёс на руках сам народ.
У Курапатах гучэў Рэквіем. Пад гукі Рэквіему паднялі й паставілі Крыж. Дзясяткі людзей кінуліся дапамагаць, кожны хацеў дакрануцца да яго рукой. Потым сьвятары ўсіх чатырох хрысьціянскіх канфэсіяў, па чарзе, асьвяцілі Крыж. Ад каталікоў — ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, ад пратэстантаў — пастар Эрнэст Сабіла.... Вуніяцкія дзяўчаты зь белымі кветкамі пад камандай ксяндза Яна Матусевіча сьпявалі беларускія Псальмы. А з праваслаўнага сабору ў Менску прыехала цэлая каманда зь пяці ці шасьці духоўных асобаў й адслужылі цэлую службу з кадзілам й песьнясьпевамі.
Потым

Зянон Пазьняк еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2