Цікла рэчка праз мястэчка З вішнёвага сада. Клікаў козак дзяўчыненьку К сабе на параду. Парай, парай, дзяўчыненька Як родная маці: Ці мне цяпер жаніціся, Ці цябе дыждаці. Ой, я табе, мальчышачка, Раю і не раю. Я з табою вечар стаю, А другога маю. Бадай жа ты, дзяўчыненька, Замуж зайшла. Як у лесе па верасе Пшанічка ўзышла. Бадай жа ты, мальчышачка, Тады ажаніўся, Як у млыне на каменні Кукаль урадзіўся.