Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў - аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'стая дрыгва ды моклі панурыя лясы.
Вёска тулілася ля берага вострава - платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп'ё ўзболатка.
З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле.
Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску.
З поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў бок ішла найбольш сувязь са светам, і тут па дрыгве была намошчана дарожка.
Што гэта за дарожка, можна меркаваць хоць бы з таго, што ездзілі па ёй смела толькі ў маразы, калі і непралазная твань навокал рабілася цвёрдая, як ток, ці ўлетку, калі дарожка перасыхала.
Иван Мележ "Людзи на балоце" заручыны Иван Мележ "Людзи на балоце" заручыны ... Люди на болоте (2 серия) (1981 ) фильм смотреть онлайн - Duration: 1:15 ...
Иван Мележ "Людзи на балоце" каляда Иван Мележ "Людзи на балоце" каляда ... Люди на болоте (1 серия) (1981) фильм смотреть онлайн - Duration: 1:09 ...