Не бацькава мова, не матчына, А так, захаваная ў слоўніках. Усімі забытая спадчына, Праклён для студэнтаў і школьнікаў. Нікому яна не патрэбная, Ня зьесьці яе, ні напіцца ёй. Імя ёй далі адпаведнае, Завуць яе проста дурніцаю.
Пад цяжкімі жорсткімі кпінамі Стаяць ёй жабрачкай упартаю. У болі яе нарадзілі нам, Ды мы не былі яе вартыя. Не бацькава мова, не матчына, А так, мова школьнай настаўніцы. Калі не патрэбна нам спадчына, То ў нас яна не захаваецца.