Песня на верш Нiла Гiлевiча "Я Беларус"
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
илья ильин еще тексты
Другие названия этого текста
- Нiколай Надточый i Павел Шчурак - Я Беларус (0)
- илья ильин - Я Беларус (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2