Куст калінавы ля рэчкі, ля вады Кожны вечар я спяшаюся сюды Буду ягаду каліну абіраць Буду мілага, каханага чакаць А ад берега да берега вада А каліна, а каліна, горыч-ягада
А над рэчкай расцілаецца туман Закружыў мяне калінавы дурман Словы любага, як музыка гучаць А трывогі каля сэрца не суняць А ад берега да берега вада А каліна, а каліна, горыч-ягада Прыпеў:
Праляцела ноч, кароткаю была І дадому я вярталася адна Аддала, відаць, я сэрца проста так Бо не сходзіў з маіх вуснаў горкі смак А ад берега да берега вада А каліна, а каліна, горыч-ягада