На палянцы дзеўкі водзяць карагод. Танцы ды прыпеўкі, дзівіцца народ. І толькі я сумую, бо няма таго, Якога так шаную – любага майго.
Прыпеў: Я гукаю – гэй, гэй, гэй! Дзе ты, мой мілы? Гэй, гэй! З’явіся хутчэй! Гэй, гэй,гэй, калі мы разам – Сэрцу весялей.
Я гукаю – гэй, гэй, гэй! Дзе ты, мой мілы? Гэй, гэй! З’явіся хутчэй! Гэй, гэй,гэй, калі мы разам – Нам жыццё ярчэй.
Гэй, гэй, гэй! – 4 разы
Сонейка заходзіць, месяц устае. Але мой міленькі нешта не ідзе. Мо, заблукаў у лесе, можа хто забіў? Мо, маці не пусціла, можа разлюбіў?
Прыпеў:
Ла, ла, ла…………………
Дзе ты мой, мілы? З’явіся хутчэй! Калі мы разам – сэрцу весялей. Гэй, гэй, гэй! Дзе ты, мой мілы? Гэй, гэй! З’явіся хутчэй! Гэй, гэй,гэй, калі мы разам – Нам жыццё ярчэй.