Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю. Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая!
Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее раньні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.
Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы, Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя, Бо гукае з дальніх даляў...Беларусь мая...