Ён жыве у суседнім пад’ездзе Твой кумір, твой любімы спявак, Вы суседзі, вы проста суседзі, А інакш і не скажаш ніяк. На канцэрт яго ходзяць з букетам, Яму доўгія пішуць лісты, — Ты рабіла б таксама ўсё гэта, Ды зусім сарамлівая ты…
Прыпеў: Сарамлівая дзяўчынка, Не плач і не ўздыхай, Сарамлівая дзяўчынка, Сябе ты не карай: Век зусім кароткі, знаю У тваёй бяды: Я сама была такая, Такая, як і ты.
Вы равеснікі з ім, а здаецца, Раздзяляе нямала гадоў, Вы суседзі, а быццам у свеце, Паміж вамі нямала шляхоў. Але ў снах сваіх радасных часта Ты усё ж сустракаешся з ім, І другога не ведаеш шчасця, Ды і ведаць не хочаш зусім.