Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ёй дум маiх сям'я
I снiць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
Другие названия этого текста
- Ирина Дорофеева - музыка прикольная)) (0)
- Иван Кобыльченко - "Спадчына" (0)
- Pesnjari - Spad (0)
- Песняры - Спадчына (1974) (0)
- ВИА Песняры - Спадчына (1974) (0)
- І. Лучанок - Я. Купала - Спадчына (0)
- ВIА Песняры - Спадчына (И.Лученок - Я.Купала) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1